Мінск рыхтуецца да святкавання Дня Незалежнасці

1 июля 2021

Дзясяткі гандлёвых пунктаў, канцэрты, маштабныя фотазоны. Беларуская сталіца рыхтуецца да святкавання Дня Незалежнасці. Асноўнымі лакацыямі стануць пляцоўкі ў Верхнім горадзе і ля Палаца спорту. Забаўныя пляцоўкі працаваць будуць з 12 дня да паўночы.  

Завершыцца святкаванне Дня Незалежнасці вялікім канцэртам каля стэлы "Мінск - горад-герой". Яркім акордам стане святочны салют. Сёлета яго можна назіраць на шасці лакацыях: у парках Перамогі, Уга Чавеса і Паўлава, на набярэжнай вадасховішчы Дразды, а таксама на пляцоўках ля "Чыжоўка-Арэны" і Нацыянальнай бібліятэкі.