Мінпрыроды Беларусі працягвае барацьбу за паасобны збор смецця

25 января 2013
Падобных гор смецця на гарадскіх сметніках у будучыні пастараюцца пазбегнуць. Праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі прадугледзелі, у тым ліку захаванне і перапрацоўку бытавых адходаў па новых тэхналогіях.
Пры закладцы гэтага палігона бытавых адходаў у некалькіх кіламетрах ад Мастоў - тэрмін яго службы разлічваўся на 40 гадоў. Гэта ўлічваючы, што смеццевыя горы павінны былі тут падняцца на 18 метраў. Аднак сёння, выкарыстаючы новыя прапановы па перапрацоўцы і захаванню адыходаў, палігон стане, па-першае, кампактней і бяспечней, па-другое, праслужыць больш за 100 гадоў. Але смецце, далёка не адзінае, на чым зрабілі акцэнт у прыродаахоўным ведамстве.

Яшчэ адна навіна сумесных праектаў - гэта так званыя зялёныя школы. Гэтыя экалагічныя адукацыйныя праграмы вучаць школьнікаў самастойна вызначаць каштоўнасць прыродных рэсурсаў.

Агульная сума фінансавання этапу праекта каля 1 мільёна еўра. Гэтыя грошы дазволілі Мастоўскаму ЖКГ амаль цалкам абнавіць уласнае абсталяванне. У тым ліку набыць кантэйнеры для паасобнага збору смецця. У найбліжэйшы час тут заменяць і сартавальную лінію.
На двух пілотных праектах у Мастах і Кобрыне дзеянне міжнародных экалагічных праграм не сканчаецца. На чарзе энергаэфектыўныя тэхналогіі.