Мінабароны Беларусі вымушана прымаць адэкватныя меры на сітуацыю на беларуска-польскай мяжы

11 ноября 2021

Мінабароны Беларусі лічыць рэакцыю ўлад Польшчы на сітуацыю на мяжы абсалютна неадэкватнай. Улічваючы нежаданне ваеннага кіраўніцтва Польшчы ісці на дыялог, адхіленне нашых крокаў, накіраваных на рашэнне пытанняў у рамках міжнародных норм, а таксама неабгрунтаваныя абвінавачанні ў адрас Узброеных Сіл і Беларусі ў цэлым. У адказ наша ваеннае ведамства вымушана прымаць адэкватныя меры рэагавання як самастойна, так і ў рамках дамоўленасцяў з нашым стратэгічным саюзнікам.