Эміль Чэчка распавёў жахлівыя падрабязнасці расстрэлу бежанцаў

10 февраля 2022

Польская міграцыйная палітыка - гэта генацыд. Аб якіх правах чалавека можа ісці размова, калі людзей наўмысна забіваюць. Сёння жахлівымі падрабязнасцямі расстрэлу бежанцаў на тэрыторыі Польшчы падзяліўся салдат Эміль Чэчка, які ўцёк у Беларусь. Паводле яго слоў,  знішчэнне людзей пачалося значна раней за міграцыйны крызіс. У першым масавым расстрэле мігрантаў ён удзельнічаў яшчэ 9 чэрвеня. Польскія пагранічнікі, цэлячыся ў галовы салдат, загадвалі ім страляць у бяззбройных людзей. Спачатку знішчылі адну групу, затым другую. І так штодня  да 18 чэрвеня. Пры непасрэдным удзеле Эміля Чэчкі магло быць забіта ад 200 да 700 чалавек. Па агучаных сёння звестках, пасля забойства польскія каты рабавалі мёртвых - забіралі ў іх грошы. Эміль Чэчка пацвердзіў, што сярод пакараных былі жанчыны і дзеці. Палякі не шкадавалі нікога. А прэзідэнт Дуда і прэм'ер Маравецкі, напэўна, ведалі, што адбываецца на мяжы. 

Адмова ад удзелу ў забойстве магла каштаваць жыцця

Адмова ад удзелу ў карнай аперацыі магла прывесці да наступстваў: падчас расправы над мігрантамі салдаты самі былі пад прыцэлам. "Куратары" недвухсэнсоўна давалі зразумець, колькі будуць каштаваць ім іх маральныя прынцыпы. 

Польскі генацыд

Нагадаем, Эміль Чэчка з'яўляецца сведкам па крымінальнай справе, якую вядзе  Следчы камітэт Беларусі. Як паведамляецца, Гаагскі трыбунал прыняў да разгляду заяву з просьбай узбудзіць справу аб генацыдзе мігрантаў у Польшчы.