Міністр унутраных спраў уручыў узнагароды ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС

26 апреля 2021
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў уручыў урадавыя і ведамасныя ўзнагароды ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Сустрэча адбылася ў музеі МУС. У ліквідацыі аварыі і яе наступстваў удзельнічалі больш як 15 тысяч праваахоўнікаў. Супрацоўнікі і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС БССР у ліку першых прыбылі ў 30-кіламетровую зону. Іван Кубракоў падчас сустрэчы адзначыў - іх бясцэнны вопыт застанецца прыкладам годнага служэння Радзіме. Удзельнікі сустрэчы ўшанавалі хвілінай маўчання памяць калег-ліквідатараў. Пасля гэтага для гасцей правялі экскурсію па музеі МУС.