Міністр адукацыі павіншаваў таленавітых і адораных беларусаў

1 июня 2015

Самых таленавітых і адораных беларусаў у Мінску напярэдадні павіншаваў міністр адукацыі. Цырымонія прайшла ў Ліцэі БДУ. Вынікам выступлення нашых юнакоў і дзяўчат на сусветных алімпіядах і конкурсах за год сталі 5 залатых, 13 сярэбраных і 17 бронзавых медалёў. Па словах Міхаіла Жураўкова, зараз на рахунку таленавітай і адоранай моладзі, якую падтрымлівае спецфонд Прэзідэнта, налічваюцца ўжо 2 абароненыя доктарскія і амаль 60 абароненых кандыдацкіх дысертацый.

А сёння ў будынку мінскага Тэатра юнага гледача таленавітыя беларусы сустрэнуцца з віцэ-прэм'ерам нашай краіны Наталляй Качанавай, якая асабіста павіншуе пераможцаў міжнародных алімпіяд, конкурсаў і фестываляў. Афіцыйная частка пачнецца з адкрыцця легендарнага ТЮГа пасля пяцігадовай рэканструкцыі.