Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі пяць гадоў

8 сентября 2021

У гэты дзень 5 гадоў таму на базе Мінгандлю быў створаны новы дзяржорган Беларусі - Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.  

За гэты час значна перапрацавана заканадаўчая база, распрацавана больш як 2 тысячы прававых актаў. А закон аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці высока ацанілі міжнародныя эксперты. У скарбонцы - аналіз 310 таварных рынкаў, разгледжана 466  антыканкурэнтных спраў. Сярод іх картэльныя  і коштавыя змовы, а таксама неправамерныя дамоўленасці па дзяржзакупках.  Такія  дзеянні спыняліся. Загады выдаваліся і суб'ектам гаспадарання і дзяржорганам. Вялікая ўвага і міжнародным кантактам, падпісана 14 мемарандумаў аб супрацоўніцтве.  Актыўна вядзецца праца з калегамі па ЕАЭС і СНД. 

Сёння вялікая ўвага на ўнутраным рынку  цанавой стабільнасці. На  сацыяльна значныя тавары  ўведзена дзяржрэгуляванне. Гэта мера ў перыяд пандэміі  дазваляе абараніць свайго пакупніка  ад росту  сусветных цэн на прадукты паўсядзённага попыту.


Іх праца - расследаванні. Да дзесяцігоддзя Следчага камітэта 


Агенцтва тэленавін падрыхтавала дакументальныя фільмы аб няпростых буднях ведамства. Ужо сёння  распавядзём аб самым дзёрзкім рабаванні ў гісторыі незалежнай Беларусі. У жніўні 2018 года невядомыя ў Мінску напалі на ювелірны магазін "Яхонт", завалодаўшы каштоўнасцямі на паўмільёна долараў.  Дзе зараз дарагія ўпрыгажэнні і як выйшлі на фігурантаў? Упершыню следчыя расказалі падрабязнасці гэтай гучнай справы.