Мінімальны працоўны стаж для атрымання пенсіі ў Беларусі будзе павялічвацца

22 января 2014
Такая заява прагучала сёння на пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацпытаннях. Нагадаем, з 1 студзеня гэтага года мінімальны стаж працы для атрымання пенсіі быў павялічаны з 5 да 10 гадоў. Аднак патрабаванні па мінімальным (5-гадовым стажы) з выплатай узносаў захаваны для шэрагу катэгорый асоб.

Зінаіда Мандроўская, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: Дэпутаты многія лічаць, у тым ліку і я, што страхавыя ўзносы 5 і 10 гадоў не зусім адпавядаюць сённяшнім рэаліям. Можаце ўявіць, у нас сярэдні ўзрост пасля пенсіі жанчын 24, мужчын - 14. Сярэдні, г.з. гэта мы жывём. А страхавы ўзнос плацім 5 або 10 гадоў. Якая можа быць пенсія, калі ад заработнай платы плацім да 38% і можна падзяліць, улічыць інфляцыю. Таму гэта ўсё проста. Каб атрымаць пенсію, трэба туды нешта пакласці.

Сёння парламентарыі разгледзелі дадатковыя пенсіённыя гарантыі асобам, якія працуюць у шкодных умовах працы. Так, работнікам, што падлягаюць прафесійнаму пенсіённаму страхаванню, у якіх спецстаж да 1 студзеня 2009 года складае не менш за палову неабходнага для прызначэння датэрміновай працоўнай пенсіі, дадзена права выбару кампенсацыі. Гэта прадугледжвае штомесячную даплату да заработнай платы або можна выбраць прафесійнае пенсіённае страхаванне і ў будучыні атрымліваць датэрміновую або дадатковую прафесійную пенсію.