Мінчане выбіраюць навагоднія падарункі

29 декабря 2017

У прадчуванні свята мінчане выбіраюць і навагоднія падарункі. Традыцыйна адны з самых папулярных – сувеніры з сімвалам новага года: Жоўтым Сабакам. Сталічныя майстры падрыхтавалі дзясяткі варыянтаў вырабаў ручной працы – магніты, падушкі і ёлачныя цацкі. Іх распісваюць уручную. Галоўны сімвал увасабляюць у дрэве, кераміцы і гліне. Выкарыстоўваюць і розныя тэхнікі, напрыклад, пэчварк і дэкупаж.

Нягледзячы на тое, што сімвал наступнага года Жоўты Сабака, не менш папулярныя ў мінчан навагоднія цацкі і сувеніры з выявамі катоў, а таксама беларускім арнаментам.