Мінчане змогуць хутка і комплексна праверыць сваё здароўе на рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў

22 апреля 2015

23 і 24 красавіка ў сталіцы пройдзе маштабная акцыя "Разам да здаровага сэрца". Вымераць артэрыяльны ціск, даведацца пра свой індэкс масы цела і задаць пытанні медыкам можна будзе ў 140 пунктах ва ўсіх раёнах Мінска. Спецыялісты будуць працаваць у паліклініках, аптэках, гіпермаркетах, магазінах. Такія паслугі для ўсіх ахвочых бясплатныя.

Вольга Еўтух, загадчыца аддзела Мінскага гарадскога кардыялагічнага цэнтра: "Людзям, якім неабходна экстраннае аказанне меддапамогі, будуць выдавацца талоны. Мы вызвалілі прыёмы ўрачоў-тэрапеўтаў, кардыёлагаў. Талоны будуць выдаваць у сам дзень правядзення акцыі, і талоны для планавага запісу ў гарадскі кардыялагічны цэнтр да 15 мая. Гэта значыць, маючы талон удзельніка акцыі, вы можаце звярнуцца ў гарадскі кардыяцэнтр і запісацца на прыём гарадскога кардыяцэнтра".

Адзначым, акцыя "Разам да здаровага сэрца" пройдзе заўтра і паслязаўтра з 9 раніцы і да 8 вечара. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайтах раённых паліклінік.