Міліцыянеры прадухілілі выбух з-за няспраўнасці аўтамабіля ў Гродне

10 февраля 2021

Прадухілілі выбух машыны. Няштатная сітуацыя трапіла ў аб'ектыў рэгістратара ў Гродне. Падчас руху вадзіцель "фальксвагена", заўважыўшы задымленне з бензабака, спыніўся на паркоўцы каля АЗС. Пазней апынулася, што ў мужчыны не было вогнетушыцеля, каб справіцца з узгараннем. На дапамогу прыйшлі міліцыянеры, якія ў гэты момант праязджалі паблізу. Узяўшы са службовага аўто вогнетушыцель, яны загасілі полымя. Як высветліцца пазней, у раёне бака пачала плавіцца электраправодка, з-за чаго загарэлася лакафарбавае пакрыццё.