МЗС Беларусі запускае акцыю да Дня абароны дзяцей

29 мая 2020
Успомніць пра дзяцей, якія маюць патрэбу ў нашай дапамозе і падтрымцы. Міністэрства замежных спраў Беларусі прапаноўвае прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей, а менавіта - зрабіць дабрачыннае ахвяраванне праз праграму UNICEF "Сям'я кожнаму дзіцяці". А таксама размяшчайце ў сваім акаўнце ў сацыяльных сетках сваю дзіцячую фатаграфію з кароткім аповедам пра сваю дзіцячую мару пад адзіным хештэгам #Разамздзецьмі.