Microsoft падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве з Міністэрствам адукацыі Беларусі

8 ноября 2016

Хатняе заданне - у воблаку. Карпарацыя Microsoft сёння падпісала мемарандум аб супрацоўніцтве з Міністэрствам адукацыі Беларусі.

Зараз школьнікам, студэнтам і выкладчыкам па ўсёй краіне будуць даступныя ліцэнзійныя праграмы, неабходныя для навучання, у тым ліку і воблачныя сэрвісы, дзе захоўваюцца вялікія аб'ёмы звестак. Гэта яшчэ адзін крок на шляху да электроннай школы і дакументаабароту анлайн. Кожнаму - ад школьніка да настаўніка - будуць даступныя па 10 ліцэнзій на праграмнае забеспячэнне, яго можна ўстанавіць не толькі на камп'ютар, але і на любы іншы гаджэт - ад тэлефона да планшэта.

Міхаіл Жураўкоў, Міністр адукацыі Беларусі: "Гэта не толькі Soft - гэта вялізны спектр дадатковых паслуг. Ну, напрыклад, у рамках воблачных тэхналогій - гэта выдзяленне па спецыяльных цэнах спецыяльнай прасторы, дзе будзе захоўвацца інфармацыя. Гэта воблачныя, так званыя, тэхналогіі і г.д. Гэта цэлы сэрвіс паслуг".

Антон Мякішаў, кіраўнік прадстаўніцтва Microsoft у Беларусі: "Мы павінны забяспечыць нашу эканоміку якаснымі кадрамі. Гэта тыя самыя школьнікі, студэнты, якія зараз вучацца, якія атрымліваюць веды, якія будуць асноўнай стваральнай сілай нашай эканомікі. Мы павінны ім даць магчымасць атрымліваць якасную адукацыю з выкарыстаннем усіх найноўшых сродкаў".

Згодна з новым пагадненнем, Міністэрства адукацыі атрымлівае вялікую скідку на легальнае праграмнае забеспячэнне - ад 45 % для ВНУ і да 70 % - для школ.