Міжнародны тэлемост звязаў тры краіны

7 мая 2013

На сувязі з Мінскам выпускнікі вядучых ВНУ: Маскоўскага тэхнічнага ўніверсітэта сувязі і інфарматыкі і Казахскай акадэміі транспарту і камунікацый. Незвычайная відэаканферэнцыя, прымеркаваная да Дня работнікаў радыё і тэлебачання, прайшла ў Вышэйшым дзяржаўным каледжы сувязі ў Мінску. Арганізатары праекта  - самая масавая маладзёжная арганізацыя ў краіне. У Саюзе моладзі не выключаюць, што праводзіць падобны тэлемост у Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі можа стаць добрай традыцыяй. І сёння моладзь і працаўнікі беларускіх прадпрыемстваў сувязі ўшанавалі памяць хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяльнага знака воінам-сувязістам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.