Міжнародны лагер "Крынічка" сабраў школьнікаў з Беларусі, Расіі і Украіны

6 июля 2018

Сімвал сяброўства славянскай моладзі. Міжнародны лагер "Крынічка" 26-ы раз сабраў на гомельскай зямлі школьнікаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Лагер існуе чвэрць стагоддзя. Пачыналася ўсё з 9 атрадаў мясцовых школьнікаў, зараз іх ужо 30. Цяперашняя змена, прысвечаная Году малой радзімы, сабрала амаль 250 чалавек. Падлеткі разам ладзяць канцэрты, эстафеты і конкурсы. Самым актыўным у канцы змены - дыпломы і кубкі.

Міжнародны лагер стаў візітнай карткай абласнога аддзялення Беларускага фонду міру і ўсёй Гомельскай вобласці. Аналагаў гэтаму праекта няма ні ў Беларусі, ні ў Расіі.