Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту

27 января 2021
Сёння  15-ты раз адзначаецца Дзень памяці ахвяр халакосту. Ён быў заснаваны ў 2005 годзе рэзалюцыяй Генасамблеі ААН, сааўтарам якой у ліку 104 дзяржаў выступіла і Беларусь. Дата выбрана невыпадкова. 27 студзеня 1945 года савецкімі войскамі пад камандаваннем маршала Конева быў вызвалены першы і самы буйны нацысцкі канцлагер Аўшвіц-Біркенау, больш вядомы як Асвенцым. У гэтым лагеры пад Кракавам за гады Другой сусветнай былі знішчаны некалькі мільёнаў чалавек. Больш за мільён з іх яўрэі. Менавіта таму Аўшвіц-Біркенау стаў адным з сімвалаў халакосту. Што датычыцца Беларусі, то за час акупацыі были знішчаны ад  600 да 800 тысяч яўрэяў. Дакладная колькасць не высветлена і сёння. 

Ганна Галінская, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: "Беларусь была ўся трагічным месцам. Літаральна кожны яе квадратны метр быў працяты болем, крывёй нявінна забітых. На тэрыторыі Беларусі існавала 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння. Было створана больш як 70 гета. Самае буйное з іх - мінскае гета ".

Новыя факты, якімі гісторыкі ўзбагачаюць навуковыя даследаванні, з'яўляюцца дзякуючы, так званай, архіўнай рэвалюцыі - калі рассакрэчваюць дакументальную базу. Даследчыкам становяцца даступныя новыя архіўныя крыніцы для работы. Акцыя, якая заклікае памятаць разам: бягучы святлавы радок з'явіўся на будынку Нацыянальнай бібліятэкі.