Метэазалежных чакае касмічная атака

9 января 2014

Надвор'е ў нас мяняецца, а метэазалежных чакае яшчэ і касмічная атака. Менавіта на 9 студзеня астраномы спрагназавалі сур'ёзную магнітную буру. Прычынай хвалявання магнітнага поля зямлі стала воблака плазмы, якое напярэдадні вырвалася з Сонца і сёння павінна зблізіцца з нашай планетай. Прычым, сонечную ўспышку спецыялісты аднеслі да так званага ікс-класа - яна лічыцца самай магутнай за апошнія некалькі гадоў.


Але ёсць у магнітнай падзеі і адваротны бок, як бы гэта дзіўна ні гучала, эстэтычны. Як высветлілася, менавіта падчас магнітных бур на небе можна ўбачыць сапраўднае палярнае ззянне. Калі дазволіць надвор'е, то назіраць дзіўную па сваёй прыгажосці з'яву беларусы змогуць ужо сёння ўвечар.