Сёння - фінал "Еўрабачання"! Зена выступіць пад 19-м нумарам

18 мая 2019

Сёння - фінал "Еўрабачання"! Грандыёзнае шоу будуць трансляваць не толькі ў Еўропе, але і па ўсім свеце, у тым ліку ў Аўстраліі і ЗША. Для тых, у каго няма магчымасці ўключыць тэлевізар, ёсць наш сайт tvr.by. Сумарная аўдыторыя конкурсу перавышае 250 мільёнаў чалавек. У фінале ўдзельнічаюць 26 краін, сярод якіх сёлета і Беларусь. Наша Зена ў аўторак выйшла ў фінал і праспявае сёння пад 19-м нумарам.

Аб апошніх падрыхтоўках у Тэль-Авіве раскажа Яўген Перлін. Сёння па абедзе ў фіналістаў пройдзе яшчэ адна генеральная рэпетыцыя. Не ў сцэнічным грыме, толькі касцюмы.

Пасля прагону некалькі гадзін адпачыць, і ўвечары прамы эфір, які ўбачаць больш за 250 мільёнаў па ўсім свеце.

Ажыятажу дадасць і выступленне Мадонны. Сусветна вядомая спявачка падрыхтавала ўсяго тры песні, у тым ліку сусветная прэм'ера - трэк Future. Свет у чаканні: Мадонна раскажа нам, якой жа будзе будучыня. Колькі каштавала арганізатарам - нам не паведамляюць. Чуткі пра 1,5 мільёна долараў - усяго толькі чуткі. Суму рашуча ўтойваюць.

Ну і самая важная частка "Еўрабачання" - гэта галасаванне. Беларусы таксама ўдзельнічаюць. Балы вырашаюць усё. Уладальнікаў 10-га і 11-га месца ў другім паўфінале аддзяліў усяго адзін бал.

Зена сёння ўвечары выступіць пад 19-м нумарам. Наша ўдзельніца актыўна рыхтавалася да ўчарашніх рэпетыцый. Зена праводзіла вакальныя трэніроўкі і набіралася сіл. Прамую трансляцыю фіналу "Еўрабачання" будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Глядзіце разам з намі ў 22:00.