Месца для жыцця. Лельчыцкі раён

11 октября 2020

Лельчыцкі раён - найбуйнейшы ў Гомельскай вобласці і трэці па велічыні ў Беларусі. Паводле даных Дзяржаўнага ляснога кадастра, гэта самы, скажам так, лясны рэгіён краіны.

Гэтыя месцы завуць беларускай Карэліяй або палескай Скандынавіяй. Адзінае месца на тэрыторыі краіны, дзе можна дакрануцца да астаткаў найстаражытнейшых гор на Зямлі. Маляўнічыя месцы. Падарожнікам на заметку.

Тут жа знаходзіцца адзіны ў краіне кар'ер па здабычы гранітных пліт. Больш падрабязна аб раёне на паўднёвым захадзе Беларусі раскажа Ксенія Лебедзева ў рубрыцы "Месца для жыцця" (відэа).