Месца для жыцця. Капыльскі раён

2 августа 2020
Рэкордны ўраджай сёлета плануе сабраць Капыльскі раён. Да мінулага года прагназуюць дабавіць 23 тысячы тон і плюс 7 цэнтнераў з гектара. 

Гэта зямля славіцца сваімі намалотамі і высокай ураджайнасцю. Але людзі ва ўсім гэтым працэсе ўсё роўна займаюць галоўнае месца, бо менавіта яны збіраюць каравай. 

Кіраўнікі і раёна, і прадпрыемстваў ствараюць умовы, каб людзі заставаліся на гэтай зямлі - выдзяляюць жыллё, ствараюць інфраструктуру. Ксенія Лебедзева пагутарыла з тымі, хто не спяшаецца з'язджаць у вялікія гарады, калі і перыферыя - месца для жыцця. Наша традыцыйная рубрыка "Галоўнага эфіру".