"Месца для жыцця". Кобрын

15 ноября 2020

Наша здымачная група падрыхтавала чарговы рэпартаж з серыі "Месца для жыцця". На гэты раз адправіліся ў Кобрынскі раён. Тут развітая дарожная інфраструктура, вялікія цэнтры перапрацоўкі і дастаўкі сыравіны. Гэта дазваляе ствараць і развіваць вытворчасці.

А яшчэ моладзь тут сапраўды клапоціцца пра сваю малую радзіму. Выкупляюць землі, рэстаўрыруюць старыя дамы, жывуць у вёсцы і імкнуцца стварыць эксклюзіўны прадукт. Пра Кобрынскі раён, людзей і ролю ўлады сёння на месцах - Ксенія Лебедзева.