Месца для жыцця: Клецк - горад на поўдні Мінскай вобласці, які прыгажэе і рыхтуецца адзначыць 900-годдзе

11 марта 2024

Край з адценнем радзівілаўскага каларыту і непаўторным смакам малочнай прадукцыі. Мясцовыя аграрыі - абавязковыя лідары жніва краіны, а сам горад задае тон у культуры, спорце, адукацыі і прамысловасці. Сёння ёсць падстава даведацца больш пра Клецк. Горад на поўдні Мінскай вобласці прыгажэе і рыхтуецца адзначыць 900-годдзе.

Пройдземся па вуліцах гэтага райцэнтра разам з Аляксандрам Мысло. Шмат гадоў ён працаваў у сістэме ЖКГ, таму найлепш ведае ўвесь горад. Знаёмімся бліжэй з Клецкам і мы.