Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі, будуць праходзіць увесь тыдзень

6 мая 2013

9 Мая ў Мінску адбудзецца ўрачыстае шэсце ветэранаў, ускладанне вянкоў і кветак да манумента Перамогі. Галоўнымі святочнымі пляцоўкамі  стануць парк Перамогі і раён Палаца спорту. Усяго ў сталіцы запланавана каля 70-ці святочных мерапрыемстваў. Гэта спартыўныя спаборніцтвы, патрыятычныя акцыі, мітынгі-рэквіемы, паказы фільмаў і спектакляў. Адбудзецца і міжнародны фестываль рэтрааўтамабіляў.