Пентагон павялічыць лік ваенных самалётаў у краінах Балтыі

6 марта 2014

Да канца тыдня ваеннае ведамства ЗША накіруе ў рэгіён шэсць знішчальнікаў F-15 Ігл і самалёт-запраўшчык. Зараз паветраную прастору над Прыбалтыкай патрулююць чатыры F-15 амерыканскіх ВПС. Сваіх ваенна-паветраных сіл у Літвы, Латвіі і Эстоніі няма. Раней міністр абароны ЗША аб'явіў аб пашырэнні ваеннага супрацоўніцтва з балтыйскімі дзяржавамі і Польшчай у сувязі з напружанай сітуацыяй ва Украіне.