Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць - герой" удастоены ордэна Францыска Скарыны

22 сентября 2021

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць - герой" удастоены ордэна Францыска Скарыны. Указ сёння падпісаў Прэзідэнт. Узнагароды ўдастоены за значныя дасягненні ў захаванні гістарычнай спадчыны, увекавечанні памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычным выхаванні, а таксама ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання комплексу.