Механізм адрасных жыллёвых субсідый у Беларусі набірае папулярнасць

18 апреля 2018

З пачатку года па ўсёй краіне заключана больш як 2 з паловай тысячы крэдытных дагавораў. Нагадаем, новая форма аказання дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылля прадугледжвае дапамогу з бюджэту на выплату камерцыйнага крэдыту на будаўніцтва. У ліку крэдытораў ужо 6 беларускіх банкаў. Яны гатовыя выдзеліць грамадзянам, якія маюць патрэбу, больш за паўмільярда рублёў. Але ліміт можа вырасці. А кошт квадратнага метра, па выніках года, не перавысіць 900 рублёў.

Аляксандр Кручанаў, першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі: "Мы па мінулым годзе выйшлі на 794,5 рубля за метр квадратны. Сёлета мы плануем рост, але нязначны. І гэты рост звязаны толькі з ростам рэсурсавага складальніка. Калі энергетычны складальнік павысіцца, натуральна, павысіцца метр. Але пакуль росту кошту метра квадратнага ў найбліжэйшай перспектыве мы не бачым. Да 900 рублёў - гэта верхняя лічба. Але мы летась не дайшлі да гэтай лічбы. Я думаю, сёлета мы да гэтай верхняй планкі не дойдзем".

У планах будаўнічай галіны ўзвесці сёлета чатыры мільёны квадратных метраў жылля. Амаль кожны чацвёрты метр пабудуюць з дзяржпадтрымкай. Гэта ўдвая больш, чым летась.