Медцэнтру Упраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі - 90 гадоў

21 декабря 2021
Тыя, хто дзень і ноч стаяць на варце нашага здароўя і змагаюцца за кожнае жыццё, сёння адзначаюць юбілей. Вядучай клініцы краіны - медцэнтру Упраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі - 90 гадоў. З бальніцы закрытага тыпу ўстанова вырасла ў перадавы дыягнастычны і лячэбны цэнтр, даступны для кожнага беларуса. Віншавальны адрас ад Прэзідэнта  калектыву перадаў прэм'ер-міністр краіны. Раман Галоўчанка таксама ўручыў урадавыя ўзнагароды, сярод якіх   падзяка ад Прэзідэнта ўсяму калектыву за высокі прафесіяналізм. Таксама ўручаны медалі за працоўныя заслугі. Працу медыкаў адзначылі члены Савета Рэспублікі, профільнага Міністэрства аховы здароўя і не толькі.