МНС Беларусі распрацоўвае спецыяльны дадатак пад назвай "Дапамога побач"

14 января 2016

Для экстранных выпадкаў МНС Беларусі распрацоўвае спецыяльны дадатак пад назвай "Дапамога побач". Сярод раздзелаў прадугледжаная і інтэрактыўная карта неспрыяльных з'яў. У цэлым дадатак спатрэбіцца шырокаму колу карыстальнікаў. Тут будуць падказкі ратавальнікаў, як паводзіць сябе ў розных нестандартных сітуацыях. Інфармацыю пастараліся зрабіць максімальна даступнай. Плануецца, што распрацоўка дадатка завершыцца ў сакавіку. Зараз ідзе праца над раздзелам "Што рабіць?" Разбіты градуснік, пажар на кухні, навальніца - усяго 46 тэм. Запампаваць дадатак можна ў Playmarket або на сайце міністэрства.