Кірыл Маскевіч выйграў золата асабістага Кубка свету па грэка-рымскай барацьбе

14 декабря 2020
Кірыл Маскевіч выйграў золата асабістага Кубка свету па грэка-рымскай барацьбе, які праходзіць у Бялградзе. Барысаўчанін, які выступаў у вагавай катэгорыі 87 кг, у вырашальным паядынку датэрмінова перамог алімпійскага чэмпіёна Рыа Давіта Чакветадзэ - 10:0. Сёння на асабістым Кубку свету заключны дзень спаборніцтваў класікаў. Шанцы на ўзнагароды захоўваюць яшчэ тры беларускія спартсмены. Старты ў Бялградзе павінны былі прайсці ў статусе чэмпіянату свету, аднак з-за складанасцяў, звязаных з пандэміяй COVID-19, фармат турніру змяніўся.