Майстар-класы па вырабе дамашняга сыру праходзяць ў аграсядзібе Пухавіцкага раёна

6 марта 2024

Сулугуні, рыкота і мацарэла сваімі рукамі. Майстар-класы па вырабе дамашняга сыру праходзяць у вясковай аграсядзібе Пухавіцкага раёна. Тут вучаць рабіць не толькі натуральныя сыры і народныя сувеніры, а таксама ладзяць конкурсы па выпяканні бліноў і ўзбіванні масла на хуткасць.

У аграсядзібе адраджаюць нацыянальныя традыцыі. Народныя абрады і святы арганізатары ведаюць ва ўсіх падрабязнасцях і адаптуюць іх для сучасных дзяцей і моладзі.