Масавы старт вясенне-палявых работ чакаецца ў канцы сакавіка

16 марта 2021
Пасяўную кампанію гэтага года плануюць правесці за 10 дзён і стартаваць пасля 25  сакавіка. У планах сёлета прырасці па мясе і збожжы амаль на 2,5 % і сабраць каравай  8,5 мільёна тон. Аб гатоўнасці сельгазарганізацый па тэхніцы, угнаеннях і насенні   сёння гаварылі на прэзідыуме Саўміна. Прэм'ер Раман Галоўчанка звяртае ўвагу, што не ўсе рэгіёны пакуль спраўляюцца ў тэрмін  па рамонце трактароў і глебаапрацоўчых агрэгатаў. Сярод адсталых  Віцебская, Магілёўская і Гомельская вобласці. Кіраўнік урада запатрабаваў прыняць неабходныя меры на ўзроўні мясцовых улад  і завяршыць падрыхтоўку ўсім рэгіёнам да канца наступнага тыдня.  А таксама не выбівацца з графіка па пастаўках мінеральных угнаенняў з нашых прадпрыемстваў на палі.  

На вясенне-палявыя работы выдзелена больш за  300 мільёнаў рублёў з бюджэту,  а таксама 800 мільёнаў ільготных крэдытаў.  Сёлета вясенне-палявыя работы стартуюць  пазней, чым  летась. Тады зіма была бясснежная.