Масавыя гулянні зробяць максімальна камфортнымі і бяспечнымі

5 мая 2016

Спецслужбы Беларусі будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Беларусі Дзмітрый Кур'ян. Пачнецца баявое дзяжурства ў 9 раніцы 9 мая і завершыцца ў 9 вечара 10 мая. Ветэранам, інвалідам, цяжарным жанчынам і іх сем'ям не прыйдзецца стаяць у агульных чэргах, каб трапіць да месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў. Для такіх грамадзян будуць устаноўленыя спецыяльныя прапускныя пункты.

Праваахоўнікі таксама нагадалі, што на святочныя мерапрыемствы нельга пранасіць алкаголь, зброю, выбуховыя рэчывы і іншыя забароненыя прадметы. Не змогуць прайсці праз пост бяспекі і людзі ў стане алкагольнага ап'янення.