Масавая вакцынацыя ў Беларусі - ахвочых прышчапіцца больш як 400 тысяч

6 мая 2021

Масавая вакцынацыя ад каранавіруса працягваецца ў Беларусі - ахвочых прышчапіцца больш як 400 тысяч. Першы кампанент вакцыны ўжо атрымалі каля 300 тысяч чалавек, поўны курс прайшлі амаль 140 тысяч. Да канца наступнага года ў краіне прышчэпку павінны атрымаць не менш як 60 % насельніцтва. Вакцынацыя, у тым ліку ад іншых інфекцый, праводзіцца за кошт бюджэту, гэта дазваляе павялічыць ахоп пацыентаў. У 2019 годзе ўдалося папярэдзіць больш за 140 тысяч выпадкаў захворванняў. Толькі па грыпе колькасць захворванняў знізілася ў 12 разоў. Аўдыт, наколькі эфектыўна трацяцца сродкі на вакцынацыю, праводзіць Дзяржкантроль. 

Як паказалі вынікі, дзеючая ў Беларусі сістэма па ахове насельніцтва ад інфекцыйных захворванняў забяспечвае парадак правядзення вакцынацыі і ў цэлым дазваляе эфектыўна расходваць сродкі, якія выдзяляюцца на гэтыя мэты.