Масавая ўборка збожжа працягваецца ў Беларусі

23 июля 2021

Масавая ўборка збожжа працягваецца ў нашай краіне. У засекі аграрыі засыпалі ўжо першы мільён. У лідарах - Брэсцкая, Гомельская і Мінская вобласці. Так, хлебаробы Цэнтральнага рэгіёна зараз збіраюць ураджай ячменю, жыта, трыцікале. У гаспадарцы "Палачаны" Маладзечанскага раёна, напрыклад, тэхніка барозніць першыя ў сезоне пшанічныя палі. Пад гэту хлебную культуру там адвялі каля 700 гектараў. 

Чакаюць сярэднюю ўраджайнасць не менш як 54 цэнтнеры з гектара. Усяго за ўборачны сезон у гаспадарцы "Палачаны" плануюць нарыхтаваць больш як 7,5 тысячы тон збожжа. Гэта на 15-20 % больш, чым летась.