Маштабны моладзевы суботнік у Беларусі - гэта добрая вясновая традыцыя

3 апреля 2021

Сёння  генеральная ўборка адбылася на тэрыторыі парку Мядзведзіна

Прыбраць смецце і спілаваць старыя дрэвы - толькі частка задуманага. З марафону чысціні другі месяц вясны пачала мінская гарадская арганізацыя БРСМ. Сёння да акцыі далучыліся  прадстаўнікі Мінгарвыканкама і дэпутаты. Дзелавыя касцюмы змянілі на спартыўныя. Працавалі ўсе, незалежна ад полу і ўзросту.