Маштабная ўборка

20 апреля 2018

Заўтра ў сталіцы падчас галоўнага суботніка прывядуць у парадак стадыён “Дынама”, Востраў мужнасці, набярэжную Свіслачы. У парках і скверах высадзяць 2 тысячы дрэў і кустоў, адновяць 30 гектараў газона. Усяго на добраўпарадкаванне выйдуць каля 700 тысяч мінчан. Палова атрыманых сродкаў пойдзе на закупку медыцынскага абсталявання для бальніцы хуткай дапамогі.