Маштабны рыбны кірмаш праходзіць ля "Чыжоўка-Арэны"

20 ноября 2015

Нягледзячы на халодныя выхадныя, цёпла будзе на маштабным рыбным кірмашы ля "Чыжоўка-Арэны". У продажы - гарачая і духмяная юшка. І, зразумела, на прылаўках карасі, таўсталобікі, асетр і нават фарэль - рыба з усёй Беларусі. Акрамя жывой прадукцыі можна набыць вэнджаную або замарожаную. Нагадаем, пляцоўкі для рыбнага гандлю будуць працаваць ў розных раёнах сталіцы да Новага года.