Сакавік радуе сапраўдным цяплом

6 марта 2017

Кліматычная норма перавышана на 5-7 градусаў. Але лыжкай дзёгцю ў першыя дні вясны могуць стаць моцныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу не апусціцца ніжэй за 1 градус са знакам плюс, а вось удзень чакаецца пацяпленне да 7 градусаў. Цёплае надвор'е будзе панаваць і ў самае вясновае свята. У сувязі са значным пацяпленнем у сталіцы і вобласці забаронены выхад на лёд.