Маршрут для электратранспарту з'явіўся ў Белавежскай Пушчы

21 мая 2020
Экалагічнае падарожжа на экатранспарце. Новы маршрут з'явіўся ў Белавежскай Пушчы. Яго адкрылі спецыяльна для электрасамакатаў і скутараў. Шлях расцягнуўся на 30 кіламетраў. Па дарозе з ветрыкам можна палюбавацца не толькі прыгажосцю векавога лесу, але і маляўнічымі пушчанскімі вёсачкамі. На старце падарожнікам выдаюць карту і нумар тэлефона для экстранных выпадкаў, бо ў дрымучым лесе няцяжка заблудзіць. Пакуль для падарожжа па новай экасцежцы трэба браць свой электратранспарт. Але ў будучыні ў парку можа з'явіцца пракат.