Марачны ліст "Слуцкія паясы" заняў 6 месца сярод лепшых марак свету 2014 года

26 июля 2015

Паштовая марка выканана ў выглядзе роўнастаронняга трохвугольніка з прымяненнем тэхналогіі тэрмапад'ёму, што надае ёй 3D-эфект. Таксама пры вырабе выкарыстоўваўся незвычайны элемент абароны: пад ультрафіялетам на марцы праступаюць контуры кветкі. У конкурсе прымалі ўдзел 70 краін. Беларусь удзельнічае ў выставе больш за 10 гадоў, але ў дзясятку ўвайшла толькі трэці раз.

У эскізах у стваральнікаў марак шмат культурных праектаў у мініяцюры. Яны прысвечаны мастакам Парыжскай школы - выхадцам з Беларусі, памятным датам, нацыянальным каштоўнасцям. Таксама будзе выпушчаны працяг серыі, прысвечанай тэатрам Беларусі. Эстафету прынялі Купалаўскі і Брэсцкі тэатры.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя