Марына Шкроб: Умацаванне народаўладдзя знаходзіць водгук практычна ў кожным працоўным калектыве

10 февраля 2022

Умацаванне народаўладдзя знаходзіць водгук практычна ў кожным працоўным калектыве. Пра гэта распавяла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марына Шкроб на сустрэчы з супрацоўнікамі прадпрыемства "Мінскжалезабетон". За час правядзення дыялогавых пляцовак удалося зняць шмат пытанняў на месцах. Сёння большасць работнікаў разумее, навошта Беларусі  рэферэндум і новы Асноўны закон. Людзі гатовыя зрабіць крок на эвалюцыйным шляху перамен. 

Да абмеркаванняў падключаюцца не толькі дэпутаты, сёння на сустрэчы і пракурор Заводскага раёна Мінска. Такое прадстаўніцтва дазваляе аператыўна рэагаваць на звароты грамадзян.