Марафон добрых спраў працягваецца ў Беларусі

27 декабря 2017

Навагоднія падарункі сёння атрымалі выхаванцы Сененскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў. Да іх у госці прыехалі прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і раёна. Доўгачаканымі падарункамі сталі спартыўны інвентар, інтэрактыўная дошка, мэбля. Не абышлося і без ласункаў. Дзеці падрыхтавалі для дарослых сувеніры і паказ.

Большасць навагодніх касцюмаў для спектакля прыдумалі самі выхаванцы. У школе працуе швейная майстэрня, дзяўчынкі шыюць сукенкі і пасцельныя камплекты. Для хлопчыкаў адкрытая сталярная майстэрня.