Беларусь рыхтуецца далучыцца да Дагавора аб Антарктыцы ў якасці кансультатыўнага боку

3 мая 2018

Беларускія палярнікі змогуць удзельнічаць у распрацоўцы і прыняцці рашэнняў аб будучыні самага паўднёвага кантынента. Наша краіна рыхтуецца далучыцца да Дагавора аб Антарктыцы ў якасці кансультатыўнага боку. Такую заяўку рыхтуе Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў. Гэта таксама прадугледжвае свабоду навуковых пошукаў, а таксама больш цесныя сувязі з навукоўцамі ўсяго свету. Зараз у складзе дагавора - 54 краіны.

Нагадаем, беларускія палярнікі вярнуліся з 10-й юбілейнай экспедыцыі. За 4 месяцы навукоўцы абсталявалі і ўвялі ў эксплуатацыю лабараторыю і жылыя будынкі. Першая беларуская антарктычная станцыя ўжо ў будучым годзе зможа прыняць спецыялістаў на поўную зімоўку.