Матуль, якія нарадзілі ў Дзень горада, сёння віншавалі ў Мінску

12 сентября 2016

Кветкі і падарункі ад кіраўніцтва горада атрымалі 42 жанчыны. Так, у другім радзільным доме ўшаноўвалі 9 мам. Для многіх гэта ўжо не першае дзіця. З пачатку года ў сталіцы нарадзіліся больш за 10 з паловай тысяч немаўлят. Дарэчы, Мінск адзін з нямногіх гарадоў краіны, у якім захоўваецца натуральны прырост насельніцтва.

Зараз у сталіцы пражываюць мільён 964 тысячы жыхароў. Больш за 350 тысяч з іх - дзеці. Напрыканцы 2017 года ў Мінску чакаюць двухмільённага мінчаніна. У дзень нараджэння гарадскія ўлады паабяцалі падарыць яму кватэру.