Макулатура ў абмен на маладыя дрэвы

24 апреля 2015

Галерэя сучаснага мастацтва заахвочвае мінчан прыносіць паперу, старыя газеты і часопісы, а ўзамен атрымаць саджанцы дуба, каштана ці яблыні. Толькі за дзень тут сабралі амаль паўтоны макулатуры. Месца акцыі выбрана невыпадкова: дворык галерэі – гэта своеасаблівы гарадскі палісаднік.

Дарэчы, дзеля збору макулатуры ў сталічных дварах усталяваныя спецыяльныя кантэйнеры. Неабыякавыя мінчане ахвотна пазбаўляюцца ад другаснай сыравіны.