Максім Рыжанкоў у Актуальным інтэрв'ю сёння вечарам

17 сентября 2014

Хакейнае асяроддзе сёння не здольнае вылучыць добрага прэтэндэнта на пасаду кіраўніка Федэрацыі хакея. Так лічыць памочнік Прэзідэнта па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў, каменціруючы гісторыю са старшынёй федэрацыі.
На якіх прынцыпах у Беларусі будзе пабудаваная градацыя відаў спорту? Чаму баскетбол выклікае найбольшы галаўны боль? І, нарэшце, калі ж адбудзецца справаздачна-выбарная канферэнцыя ў хакеі? На гэтыя пытанні Максім Рыжанкоў адкажа сёння вечарам у Актуальным інтэрв'ю.