Максім Рыжанкоў правёў выязны прыём грамадзян у Глуску

16 апреля 2019
Працаўладкаванне, налічэнне пенсій, зямельныя і камунальныя спрэчкі.  Гэтыя і іншыя пытанні  прагучалі сёння падчас выязнога прыёму грамадзян, які правёў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта  Максім Рыжанкоў  у Глуску.  На сустрэчы  было амаль тры дзясяткі просьбаў  аказаць садзейнічанне.  Як аказалася,  некаторыя пытанні зацягнуліся на доўгія гады - як у сям'і з Гомеля.  З-за памылкі,  якую дапусцілі мясцовыя ўлады,  сям'я не можа карыстацца сваім участкам. Паводле слоў  Максіма Рыжанкова,  кіраўнікі павінны вырашаць праблемы, а не ствараць іх. Прычым, унікаць нават у самыя дробныя. 

Максім Рыжанкоў  адзначыў,   што такая форма зносін, як прыём грамадзян,  дае добрую магчымасць ацаніць працу ўлад на месцах.