Максім Мірны і Віталь Шчэрба пра плюсы і мінусы амерыканскай адукацыі

27 августа 2017

У глабальным Індэксе ўзроўню адукацыі, які складае ААН, Беларусь сёння ўваходзіць у першую трыццатку краін, займаючы высокае 26 месца. І гэта прытым, што беларуская сістэма адукацыі параўнальна маладая. Нешта мы ўзялі з савецкай школы, нешта падказаў час. Прыглядаюцца нашы педагогі і да вопыту іншых дзяржаў, беручы на ўзбраенне лепшыя практыкі.

Краіна з найстарэйшымі традыцыямі школьнай і вышэйшай адукацыі (дарэчы, якая займае 8 месца згаданага рэйтынгу ААН) - ЗША. Нашы калегі адшукалі ў Штатах вядомых беларусаў - Максіма Мірнага і Віталя Шчэрбу, чые дзеці вучацца там, і распыталі дзяцей і іх бацькоў, у чым плюсы і мінусы амерыканскай адукацыі?

Расказвае Ганна Эйсмант.

5 дзён на тыдзень Віталь Шчэрба перад пачаткам трэніроўкі ва ўласнай школе спартыўнай гімнастыкі ў Лас-Вегасе забірае сваю дачку Вікторыю са школы.

У амерыканскай агульнаадукацыйнай школе не атрымаеш двойку або пяцёрку. Твае веды ацэняць па першых 5 літарах алфавіта. Дачка Шчэрбы не пабаялася б паказаць бацькам свой дзённік, але яго тут проста не існуе. Ёсць ведамасць, у якой раз за тры месяцы настаўнік уносіць паспяховасць вучня.

У рукзаку ў Вікі ланчбокс, вада і адна папка з некалькімі лісточкамі з заданнем ад настаўніка. Усе падручнікі знаходзяцца ў школе, сшыткаў таксама няма.

У іх усё не зусім так, як у кіно. Старонні ў школу не зойдзе і на ўроках ніякага вольнага перамяшчэння.

Каб дачка атрымала належную адукацыю, ім прыходзіцца наймаць рэпетытараў. Так пасля дадатковых прыватных урокаў Віка перайшла з 1 класа адразу ў 3. Агульнаадукацыйная школа ў Амерыцы бясплатная ад пачатковай школы да старэйшых класаў. Віталь прызнаецца, што пасля 5 класа будзе аддаваць дачку ў прыватную школу, каб падрыхтавацца належным чынам да каледжа.

А вось гэта не тыповая амерыканская школа, а школа па сістэме Мантэсоры ў горадзе Бападэнтаг штат Фларыда. Тут атрымліваюць адукацыю дзеці Максіма Мірнага.

У гэтай школе, пачынаючы з двухгадовага ўзросту, вучацца ўсе чацвёра дзяцей Максіма і Ксеніі. Мірным падабаецца індывідуальны падыход да кожнага дзіця. Гэтая школа, як і ўсе астатнія амерыканскія, закрытая для наведвальнікаў. Нам зрабілі выключэнне і паказалі класы. Тут усё вельмі сціпла, пры гэтым ёсць усё неабходнае для навучання дзіця, каб яно самастойна спазнавала свет і вучылася праз гульню. Тут не кормяць, дзеці прыходзяць са сваёй ежай, тут няма ложкаў для малодшых груп. Яны спяць прама на падлозе на матрацах.

Такі падыход і іншыя моманты спачатку ўражвалі выпускнікоў савецкай школы. Максім і сам атрымліваў адукацыю ў старэйшых класах тут, у Амерыцы, праўда, у агульнаадукацыйнай школе. Таму Максім, які не прывык да асаблівасцяў навучання ў школе Мантэсоры, спачатку паставіўся насцярожана да гэтай сістэмы.

Маланні Мірнай падабаецца, што няма жорсткіх часавых рамак выканання задання, і на наступным уроку да дошкі выходзіць не трэба. Тут не прынята, каб хатняе заданне з дзецьмі рабілі іх бацькі. Калі тэма зусім пакуль незразумелая - ніхто не прымушае зубрыць яе дзеля адзнакі. Да яе заўсёды можна вярнуцца праз нейкі час. Пачынаючы з 6 класа, тут больш пільна сочаць за паспяховасцю і рыхтуюць да паступлення ў каледж. Ты маеш права вывучаць ужо толькі тыя прадметы, якія табе спатрэбяцца ў будучыні.

І пры ўсіх гэтых плюсах Малання сумуе па маштабах мінскай школы, у якой ёй давялося заканчваць навучальны год у 1 і 2 класах.