"Магія свяцілень" - вінтажная выстава ў Барысаве

16 января 2022
Калісьці яны былі звыклымі атрыбутамі інтэр'еру, а сёння рарытэты ў выставачных вітрынах. 50 прадметаў (падсвечнікаў, кандэлябраў і свяцілень са словам "рэтра") дэманструе ўнікальная экспазіцыя ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Каладзеева. Да паказу іх прапанаваў вядомы антыквар Міхаіл Сляпуха, які даўно супрацоўнічае з кніжнай установай у рамках праекта "Садружнасць: бібліятэка і калекцыянер".