Магазіны ў Беларусі павінны змяніць цэны на сацыяльна значныя тавары не пазней за 22 красавіка

19 апреля 2020
Крупы,  кансервы, малако, мяса, агуркі і кава. Гэта толькі частка сацыяльна значных тавараў, на якія ўведзена дзяржрэгуляванне на 90 дзён. Як паведамілі нам у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, цэны на іх павінны да 22 красавіка цалкам адпавядаць новым правілам. Гэта значыць, гандлёвая надбаўка мінімальная - ад 15 да 30 працэнтаў, а рэнтабельнасць вытворцаў не вышэйшая за  10. Каб кошык штодзённых пакупак быў даступным. Пры гэтым, падкрэслівае рэгулятар, магазінам трэба ўлічваць:  да працы па новых правілах каштаваць гэтыя прадукты павінны не даражэй, чым у суботу, 18 красавіка. Усяго ў спісе сацыяльна значных тавараў да 30 пазіцый.